Конкурс чытальнікаў "Святло паэзіі Максіма Багдановіча"
09.12.20219 снежня 2021 года наша краіна адзначае 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры МАКСІМА БАГДАНОВІЧА. Лёс адмерыў яму кароткі век – толькі 25 гадоў ззяла зорка яго жыцця. Аднак за гэты час паэт паспеў зрабіць вельмі шмат, залатымі літарамі ўпісаўшы сваё імя ў гісторыю нашай літаратуры. Сваімі творамі ён узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявіў незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.
З нагоды юбілею сёння ў школе прайшоў конкурс чытальнікаў “Святло паэзіі М. Багдановіча”, у якім прынялі ўдзел 14 вучняў 4-9 класаў. Удзельнікаў конкурсу ацэньвала журы, у склад якога ўваходзілі настаўнікі нашай школы (Ірына Пятроўна, Вольга Мікалаеўна, Ірына Антонаўна). Першае месца было прысуджана вучаніцы 5 класа Шнітко Ксеніі. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі граматы і салодкія прызы.