Літаратурна-музычная кампазіцыя “Дзіўная зорка на небасхіле беларускай паэзіі”

07.12.2021

7 снежня ў нашай школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Дзіўная зорка на небасхіле беларускай паэзіі”, прысвечаная памяці Максіма Багдановіча, паэта, казачніка, перакладчыка, этнографа, літаратурнага крытыка, гісторыка, нашага нацыянальнага генія, зорка якога загарэлася на літаратурным небасхіле 130 гадоў назад і ярка свеціць і сёння.

Падчас  мерапрыемства  гучалі радкі з вершаў  Максіма Багдановіча, песні “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Расманс”, “У краіне светлай…” у выкананні ансамбля “Песняры”, А. Ярмоленкі, У. Кудрына. Вядучыя Тарасевіч Кацярына, Яскевіч Валерый, Шнітко Ксенія і Кузняцоў Юрый пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй паэта, расказалі аб таленце і шматграннасці яго асобы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Фёдараўна прапанавала вучням адказаць на пытанні віктарыны  і высветліць, наколькі добра і глыбока яны ведаюць біяграфію паэта, яго творчую спадчыну. За кожны правільны адказ вучні атрымалі выявы васількоў, з якіх склалі незвычайны букет у гонар памяці таленавітага паэта — гэта букет ведаў.