«Размаўляй са мной па-беларуску!»

19.09.2022

Мова – гэта жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Мова – найвялікшае багацце народа. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!” пачаўся ў нашай школе 19 верасня з акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!», якая мела на мэце звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Вядучыя Арына, Аліна і Ксенія задавалі пытанні ўсім жадаючым праверыць свае веды па беларускай мове. Асабліва даспадобы прыйшлася акцыя вучням пачатковай школы, бо дэвіз акцыі быў жартоўны: “Хочаш цукерку атрымаць – трэба на пытанне адказаць”.
Вучні 5-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у стварэнні воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, а вучні пачатковых класаў падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”.