Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…!…”

21.09.2022

21 верасня флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…!…” захапіў усіх удзельнікаў Тыдня. Вучням прапаноўвалася стварыць ілюстрацыі на тэму роднай зямлі і працягнуць радкі Якуба Коласа сваімі словамі, запісаўшы іх на выявах асенняга лісця. Вучні 5—9 класаў прымалі ўдзел у конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. Пераможцы конкурсу Тарасевіч Кацярына і Шнітко Ксенія прадэкламавалі свае ўласныя вершы.