Чытаем Максіма Танка разам

23.09.2022

У апошні дзень Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе стартавала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. Вучні з задавальненнем дэкламавалі вершы М. Танка “Родная мова”, “Шчасце”, “Рукі маці”, “Я гэта люблю падарожжа” і іншыя.
Трансляцыя мультымедыйнай прэзентацыі “Інфармацыйная прастора кабінета беларускай мовы” нагадала яркія моманты сумеснай працы настаўніка беларускай мовы і літаратуры Кузьміч Алены Фёдараўны і вучняў-аматараў роднай мовы. Кожнаму было прыемна ўбачыць сябе на экране мультыборда і адчуць значнасць сваёй працы ў папулярызацыі беларускай мовы. Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.