140 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа

03.11.2022

3 лістапада 2022 года адзначаецца 140 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Краіна ганарыцца творчай спадчынай, якая засталася нам ад вядомага ва ўсім свеце песняра беларускай літаратуры. Жыццё і дзейнасць славутага творцы напоўнены любоўю і павагай да Радзімы і народа, клопатам аб захаванні культурных традыцый і самабытнасці беларусаў. Нягледзячы на стагоддзі, Якуб Колас і сёння застаецца зоркай першай велічыні на літаратурным небасхіле.
З нагоды такой значнай для культурнага жыцця краіны падзеі у нашай школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Сцяжынкамі Якуба Коласа”, падчас якой былі ўзгаданы цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, арганізавана віктарына “Па старонках жыцця і творчасці Я. Коласа” і завочная экскурсія ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа.