Международный Фестываль языков народов Российской Федерации и Республики Беларусь

20.12.2022

20 снежня настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кузьміч Алена Фёдараўна разам са сваімі вучнямі Шнітко Ксеніяй і Яскевічам Валерыем прынялі ўдзел у міжнародным Фестывалі моў народаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, які прайшоў на базе Паўднёва-Заходняга дзяржаўнага ўніверсітэта і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мы прапанавалі прысутным прыняць удзел у гульні-віктарыне "Таямніцы родных слоў", падчас якой прадэманстравалі багацце лексікі, меладычнасць і прыгажосць беларускай мовы. Фестываль быў прымеркаваны да двух сімвалічных падзей: Года нематэрыяльнай культурнай спадчыны народаў Расіі і Года гістарычнай памяці ў Беларусі.

поделиться в: