Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У гэты дзень Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ладзіць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, у якой і мы прымаем актыўны ўдзел.
Дзень роднай мовы штогод традыцыйна адзначаецца ў нашай школе. Для вучняў 5-9 класаў была наладжана віртуальная экскурсія “У музеі роднай мовы”, у якой удзельнічалі тры каманды “Мова”, “Белыя крылы” і “Фенікс”. Вучні праявілі свае творчыя здольнасці, спрыт, веды, набытыя падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры.
Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у абласным турніры па беларускай мове і літаратуры ў гонар загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства, кандыдата філалагічных навук Генадзя Антонавіча Арцямёнка.

поделиться в: