«А. Савіцкі – чалавек, які не здрадзіў Памяці Зямлі»

08.01.2024

Падзеі, якія адбываюцца ў жыцці грамадства, звязаныя з дзейнасцю асобных людзей. Не ўсе яны мяняюць ход гісторыі, але след пакідаюць у ёй глыбокі. Такім чалавекам для Полацка стаў Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі – беларускі празаік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г. Полацка.
8 студзеня 2024 года для вучняў 5-9 класаў быў праведзены вусны часопіс «Алесь Савіцкі – чалавек, які не здрадзіў Памяці Зямлі», прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся са старонкамі жыццёвага і творчага шляху Алеся Савіцкага, прагледзелі відэазапісы з удзелам самога пісьменніка, узгадалі трагічныя старонкі з гісторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, праверылі свае веды пры выкананні заданняў анлайн-віктарыны.
У сваіх апошніх інтэрв’ю Алесь Савіцкі казаў: «Я шчаслівы чалавек, я прайшоў праз усе нягоды і дажыў да тых дзён, калі магу бачыць сваіх праўнукаў і вабіць з імі вольны час. Я шчаслівы ў пісьменніцкім плане. Амаль усё, што я хацеў, я напісаў».
Здаецца, Алесь Савіцкі і пасля сыходу ахоўвае свой родны край, за які змагаўся ў час ваеннай навалы і які абараняў усё жыццё. Цяпер ужо з Нябёсаў шле нам сваё блаславенне...