Объявление

17.02.2024

З 19 па 24 лютага ў нашай школе пройдзе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Мова родная – мова модная”. Запрашаем усіх прыняць актыўны ўдзел. Вас чакаюць цікавыя знаёмствы, займальныя гульні, конкурсы, віктарыны. Вы даведаецеся шмат карыснага і цікавага. Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня будуць адзначаны ўзнагародамі. Чытайце ўважліва праграму Тыдня і ўдзельнічайце ва ўсіх мерапрыемствах!