Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры

19.02.2024

Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры пачалося з літаратурна-музычнай гасцёўні “Спявай, гучы, натхняй, беларуская мова!”, падчас якой прысутныя пазнаёміліся з анонсам мерапрыемстваў, акунуліся ў чароўны свет роднай мовы. Гаспадары гасцёўні Тарасевіч Кацярына і Яскевіч Валерый адзначылі, што ўсе мы – грамадзяне адной краіны, прадстаўнікі адной нацыянальнай супольнасці – беларусаў; назвалі некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару. Хламёнак Арыяна ў ролі Каралевы Беларускай Мовы і Літаратуры пазнаёміла прысутных са сваімі скарбамі (песнямі, прыказкамі, загадкамі), выказваннямі пра мову беларускіх пісьменнікаў, адзначыла, як лепш вывучыць беларускую мову і літаратуру. Падарункам для ўсіх прысутных стала песня “Зроблена ў Беларусі”.