КВіЗ “Знаўцы роднай мовы”

20.02.2024

20 лютага вучні 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі КВіЗа “Знаўцы роднай мовы”. У гульні прымалі ўдзел 2 каманды: “Вясёлка” (капітан каманды Шнітко Ксенія) і “Бярозка” (капітан каманды Кузняцоў Юрый). Мерапрыемства садзейнічала абагульненню ведаў, набытых падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры, дапамагло раскрыць творчы патэнцыял вучняў, садзейнічала выхаванню цікавасці да моўнага багацця беларускага народа. Каманды актыўна і з задавальненнем выконвалі заданні конкурсаў “Словы-змейкі”, “Лінгвістычнае лато”, “Словаведы”, “ Выберы слова”, “Шыфроўка”, “Папацей, грамацей!”, “Пазнай фразеалагізм!”. Пераможцам КВіЗа стала каманда “Вясёлка”. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

поделиться в: