Акцыя “Размаўляем па-беларуску!”

21.02.2024

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. А ў нашай школе прайшла акцыя “Размаўляем па-беларуску!”, падчас якой вучні разам з настаўнікамі размаўлялі на роднай мове. Усе жадаючыя маглі праверыць свае веды, узгадаўшы назвы прадметаў па-беларуску. Была арганізавана работа відэачасопіса «Шчасце на вуснах - родная мова!»
Вучні 5-9 класаў разам з настаўнікамі сталі ўдзельнікамі лінгвістычнага кафэ “Мова.ву”. За права называцца лепшымі знаўцамі беларускай мовы змагаліся тры каманды: “Валошкі” (капітан каманды Тарасевіч Кацярына), “Каласкі” (капітан каманды Яскевіч Валерый) і “Сузор’е” (капітан каманды настаўнік гісторыі і геаграфіі Ірына Антонаўна). Каманды актыўна і з задавальненнем выконвалі заданні лінгвістычнага меню: “Слоўнікавая нарэзка”, “Лексічны вінегрэт”, “Марфалагічная вясёлка”, “Лінгвістычны крос” і іншыя. Перамагла каманда настаўнікаў “Сузор’е”.
Дзень быў прысвечаны беларускай роднай мове, а значыць любімай, дарагой, самай-самай... Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.